26 красавіка навучэнцы УА "Навагрудскі дзяржаўны каледж тэхналогій і бяспекі " былі запрошаны на літаратурнае дасье “Чарнобыль. След чорнага ветру”, прысвечанае Дню чарнобыльскай трагедыі. Падчас мерапрыемства быў паказаны відэафільм дакументальнай хронікі, прагучалі фактаграфічныя матэрыялы, раскрываючыя катастрофу і яе страшныя наступствы. Не засталіся без увагі лёсы ўдзельнікаў ліквідацыі чарнобыльскай трагедыі і людзей, якія ўнеслі значны ўклад у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Адбылося знаёмства з мастацкімі творамі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, якія ў сваёй творчасці закранулі тэму атамнай трагедыі. Аповед быў дапоўнены мультымедыйным паказам трэйлера. Таксама асобна былі падкрэслены экалагічныя наступствы страшнай тэхнагеннай катастрофы.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования