Калейдаскоп ​ цікавых фактаў “Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях”

05.09.2023

У Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы першага курса 15а групы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Бібліятэкары падрыхтавалі калейдаскоп ​ цікавых фактаў “Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях”, дзе расказалі пра стваральнікаў славянскай пісьменнасці, пачынальнікаў беларускага кнігадрукавання і беларускіх​ асветнікаў.


Распавялі пра гісторыю ўзнікнення Свята беларускай пісменнасці і гісторыю падарожжа гэтага свята па нашай краіне. Першакурснікі паспрабавалі пачытаць на старабеларускай мове самаробную кнігу пра Францыску Скарыну і паглядзелі відэаролік пра беларускага першадрукара. З цікавасцю выконвалі заданне-шыфроўку “Першы славянскі алфавіт”. Напрыканцы юнакоў і дзяўчат чакала віктарына “Ад літары да кнігі”.