Кастрычнік у Навагрудскай раённай бібліятэцы пачаўся Тыднем краязнаўства. Навучэнцы 29 групы каледжа наведалі краязнаўчую студыю “Ёсць горад на гары высокай”. Удзельнікі паслухалі аповед пра гісторыю старажытнага горада, пазнаёміліся з краязнаўчымі кніжнымі навінкамі, выканалі заданне “Займальная картаграфія Гродзеншчыны”, пачулі легенды пра Навагрудскі замак і адказалі на пытанні віктарыны пра славутасці нашага краю.