Навагрудская раённая бібліятэка ў рамках Тыдня бацькоўскай любові ладзіла літаратурна-паэтычную праграму “Диалоги о родительской любви”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы 39 групы каледжа. Юнакам расказалі пра ўвасабленне вобраза маці і бацькі ў літаратуры і жывапісе, прадставілі добрыя мастацкія кнігі пра сям’ю, пра мацярынскую і бацькоўскую любоў, а таксама тэматычную літаратуру па псіхалогіі. Творчыя і інтэлектуальныя заданні дапамаглі разабрацца ў мазаіцы сямейных узаемаадносін. У “Дамашнім заданні” юнакі праз словы-асацыяцыі візуалізавалі дом шчаслівай сям’і. А таксама мы высвятлілі, што ў зале знаходзіліся добрыя памочнікі для сваіх будучых другіх палавінак. З кулінарным заданнем “Пытанні з каструлькі” яны справіліся выдатна. На пялёстках рамонка навучэнцы напісалі галоўныя якасці сям’і, у якой пануе бацькоўская любоў.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования