У Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны калейдаскоп “Миры Харуки Мураками”, прысвечаны 75-годдзю знакамітага японскага пісьменніка. Пазнаёміцца з творчасцю юбіляра завіталі навучэнцы першага курса каледжа. Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка, згулялі ў “Сэнсавыя асацыяцыі”, дзе адгадалі топ-5 слоў-вобразаў пра Японію. Весела і камандна навучэнцы шукалі адказы на пытанні інтэлектуальнай “Харукі-віктарыны”. Кожны жадаючы атрымаў настаўленне ад Харукі Муракамі на 2024 год праз цытата-тэст “Літаратурная мудрасць”. Юнакі і дзяўчаты выбралі для сябе найбольш блізкія выказванні японскага пісьменніка з Муракамі-цытатніка. Завяршылася мерапрыемства візітам на абанемент бібліятэкі і выбарам цікавых кніг.