“Мова родная, гучы!”

21.02.2024

21 лютага Навагрудская раённая бібліятэка адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. Ва ўтульную літаратурную гасцёўню спасцігаць таямніцы роднай мовы завіталі навучэнцы другога курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Гучалі прыгожыя вершы на беларускай мове, бібліятэкары расказалі пра гісторыю свята, прапанавалі шэраг цікавых фактаў пра мову. Юнакі і дзяўчаты выдатна справіліся з гульнявым заданнем “Мова родная, гучы!”, дзе весела спаборнічалі камандамі ў вымаўленні беларускіх хуткамовак. Пазнавальна прайшла віктарына “Цікавыя словы роднай мовы” і заданне з куфэрка “Сказаў як звязаў”. Напрыканцы навучэнцам было прапанавана напісаць самыя любімыя беларускія словы. Асаблівае задавальненне прынёс прагляд цудоўнага відэакліпа “Беларуская мова” гурта «Дразды».

поделиться в: