Кніжная выстава

21.02.2024

Мерапрыемствы Тыдня роднай мовы аб'яднаны адзінай мэтай - садзейнічаць далучэнню моладзі да багацця беларускай мовы, пашырэнню слоўнікавага запасу, фарміраванню каштоўных адносін да роднай мовы. Адкрыццё Тыдня роднай мовы пачалося з кніжнай выставы, прысвечанай творчасці пісьменнікаў-юбіляраў, накіраванай на папулярызацыю твораў беларускай літаратуры. Наведвальнікі выставы яшчэ раз упэўніліся ў тым, што беларускай мастацкай літаратурай нельга не захапляцца, бо яна нясе ў сабе культуру і звычаі беларускага народа, перадае яго самабытнасць і каларыт.