Тыдзень роднай мовы завяршыўся забаўляльнай праграмай "Не трэба і клад, калі ў сям'і лад", праведзенай у музейным пакоі. Дзяўчаты і хлопцы з задавальненнем акунуліся ў лад жыцця нашых продкаў і паспрабавалі "весці" хатнюю гаспадарку прыладамі працы жанчыны-сялянкі. Прасаваць ручнікі, дастаць з печы ўхватам і паставіць на стол чыгунок, танцаваць з хусцінкай пад чароўную мелодыю беларускай полькі ўдалося далёка не ўсім. Навучэнцы яшчэ раз ўпэўніліся, якой цяжкай была сялянская праца.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования