Паэтэса нарадзілася на Навагрудчыне, у вёсцы Радагошча. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Жыве ў Баранавічах, працуе настаўніцай. Таццяна Яцук — аўтар многіх кніг паэзіі: «Груша над абрывам» (2017), «Маладосць на выданні» (2017), «Валошкавыя сны» (2018), «Паэма блукання і веры» (2019), «Бліскавіцы над Свіцяззю» (2019), «Алфавітная музыка слоў» (2020), «За сіняй птушкай» (2020), «Споведзь чыстаму лісту» (2020), «Случайный дождь» (2021), «Зоркі ў прыполе» (2022), вершаванай казкі для дзяцей «Прыгоды лесавічка Імшарыка і яго сяброў» (2021) і кнігі вершаў для дзяцей «З паклонам да сонейка» (2021). За сваю творчую працу Таццяна Мікалаеўна адзначана званнем лаўрэата IV Літаратурнага конкурсу рукапісаў імя Цёткі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі ў намінацыі «Паэзія» за зборнік «Зоркі ў прыполе» (2022). Пісьменніца з’яўляецца кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры» пры Баранавіцкай цэнтральнай бібліятэцы. Навучэнцы каледжа завіталі на творчы вечар паэтэсы.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования