Вечар памяці “Хатынь… Мы помнім”

22.03.2024

У Навагрудскую раённую бібліятэку на вечар памяці “Хатынь… Мы помнім” былі запрошаны навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. 81 год таму адбылася жахлівая трагедыя, якая пакінула адбітак у памяці, цікавасць да якой не заканчваецца дагэтуль.


Бібліятэкар прадставіў агляд-хроніку пра адну з самых трагічных старонак у гісторыі нашай радзімы. Расказаў бібліятэкар і пра тое, якая работа па расследаванні ваенных злачынстваў гітлераўцаў і калабарантаў вялася непасрэдна пасля вайны і вядзецца цяпер. Навучэнцы даведаліся і аб тым, якія карныя акцыі праходзілі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Аповед бібліятэкара дапоўнілі відэаролікі з выступленнем Іосіфа Камінскага на адкрыцці мемарыяльнага комплексу “Хатынь” і кароткай даведкай аб генацыдзе мірнага насельніцтва БССР. Выстава літаратуры “Звон колоколов ХатынИ" прадставіла не толькі навуковую, але і мастацкую літаратуру, прысвечаную Хатынскай трагедыі.

поделиться в: