Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла краязнаўчую вандроўку “Ганарымся табою, наша Гродзеншчына!”, прысвечаную 80-годдзю з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці. Разам з бібліятэкай адправіліся вандраваць навучэнцы першага курса Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі.
Юнакоў і дзяўчат чакаў геаграфічны прыпынак і вызначэнне месцазнаходжання кожнага з 17 раёнаў вобласці на карце. Інтэрактыўнае заданне “Геральдычныя загадкі Гродзеншчыны” пазнаёміла з гербамі і іх гісторыяй. Займальна прайшла віктарына “Нефармальныя славутасці Гродзенскай вобласці”.
Гісторыю, культуру, знакамітых асоб, турыстычныя аб’екты і славутасці рэгіёну прадставілі лепшыя кніжныя выданні.