Навучэнцы 24а групы на куратарскай гадзіне наведалі раённую бібліятэку, дзе ладзілася мерапрыемства “Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі”. Яно адбылося з нагоды выдання кніжкі А.М.Карлюкевіча з аднайменнай назвай. Гэта было пазнавальнае падарожжа па Навагрудскім краі, дзе паяднаны паэты і пісьменнікі розных часоў: ад А.Міцкевіча, Я.Чачота, Я.Храптовіча да М.Мікалаева, М.Гайбы і інш. Навучэнцы з цікавасцю удзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, слухалі вершы і паказалі добрыя веды роднай літаратуры, чым прыемна здзівілі работнікаў бібліятэкі.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования