“Беларусь геральдычная”

09.10.2024

Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла краязнаўчую студыю “Беларусь геральдычная”. Удзельнікі студыі мелі магчымасць пашырыць свае веды пра геральдыку – спецыяльную гістарычную дысцыпліну, якая вывучае паходжанне і развіццё гербаў, правілы іх складання і выкарыстання, а таксама грамадска-прававое значэнне гербаў. Да прагляду быў прапанаваны відэаролік пра Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы выканалі інтэрактыўнае заданне “Гродзеншчына геральдычная”, пазнаёміліся з гербамі гарадоў і раёнаў нашай вобласці, а праз стратэгічную гульню “Таемныя сімвалы” адкрылі для сябе цікавыя факты пра гербы 16 гарадоў нашай краіны.

поделиться в: