Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурны салон «Поэт и полновластный гений», прысвечаны 210-годдзю з дня нараджэння рускага паэта Міхаіла Лермантава. Гасцямі салона сталі навучэнцы нашага каледжа. Яны пазнаёміліся з нялёгкім жыццёвым шляхам і творчым лёсам класіка. Цікавыя факты з біяграфіі паэта прапанавала медыявіктарына “Лермантаў: знаёмы і незнаёмы”. Юнакі і дзяўчаты выканалі заданне “12 зорак рускай літаратуры”, дзе з дапамогай партрэтаў пісьменнікаў расшыфравалі ключавое слова. Прагучалі прыгожыя і кранальныя вершы Міхаіла Лермантава пра каханне. Да прагляду быў прапанаваны відэаролік “Чаму Пячорын – «герой нашага часу»?”
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования