Напярэдадні тыдня роднай мовы навучэнцы 34а групы наведалі Навагрудскую раённую бібліятэку. Мерапрыемства, падрыхтаванае супрацоўнікамі ўстановы, было прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі. Навучэнцы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, яго укладам у развіццё беларускай літаратуры і багатай мастацкай спадчынай. А замацавалі навучэнцы свае веды ў ходзе выканання разнастайных заданняў: разгадвання крыжаванкі, складання пазлаў, тлумачэння літаратурных тэрмінаў.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования