«Сэрцам роднага слова краніся»

20.02.2025

На літаратурную праграму «Сэрцам роднага слова краніся», да Дня роднай мовы, у Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі. Ім былі прапанаваны цікавыя і разнастайныя заданні з гісторыі Беларусі, мовы і культуры. Паэтычная старонка «Мова ў сэрцы» дала магчымасць дакрануцца і адчуць асалоду цудоўных беларускіх паэтычных радкоў. Конкурс «Тлумачальны слоўнік» патрабаваў растлумачыць сэнс малавядомых беларускіх слоў, выбраўшы з чатырох варыянтаў адзін. Унікальнасць і непаўторнасць беларускай мовы складаюць фразеалагізмы, якія адгадвалі навучэнцы па малюнках. У гульні па прыказках удзельнікам неабходна было ўзнавіць як мага больш беларускіх прыказак, схаваных у канвертах і разрэзаных на часткі. Хуткасці патрабавала чытанне скорагаворак.
Творчыя заданні дазволілі ўдасканаліць веданне роднай беларускай мовы. У падарунак актыўныя ўдзельнікі атрымалі кніжныя закладкі.

поделиться в: