"Пепел Хатыни в сердца нам стучится"

19.03.2025

19 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў дзень памяці "Пепел Хатыни в сердца нам стучится", прысвечаны хатынскай трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка 1943 года.

У гэты дзень 82 гады таму на Зямлі не стала Хатыні. Была спалена дашчэнту чарговая беларуская вёсачка. Ад рук карнікаў загінулі амаль усе яе жыхары: 149 чалавек, з якіх 75 — дзеці.

На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы другога курса Навагрудскага дзяржаўнага каледжа техналогій і бяспекі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццём Хатыні да трагедыі, навучэнцы пачулі аповед пра страшны дзень 22 сакавіка 1943 года ў жыцці вёскі і яе жыхароў, здзейснілі відэа-экскурс па мемарыяльным комплексе і яго аб’ектах.

поделиться в: