У Навагрудскую раённую бібліятэку на краязнаўчае падарожжа "Таямніцы і легенды возера Свіцязь" завіталі навучэнцы першага курса нашага каледжа. Мерапрыемства прымеркавана да 55-годдзя з часу заснавання Свіцязянскага рэспубліканскага ландшафтнага заказніка. Бібліятэкар прадсталіла прэзентацыю-аповед "Блакітная жамчужына Беларусі" пра маляйнічае і загадкавае возера. Гучалі прыгожыя легенды і паданні пра прыродную славутасць. Утульны куточак Навагрудчыны стаў сапрауднай крыніцай натхнення для шматлікіх знакамітых асоб. Асобная старонка краязначага падарожжа распавядала пра свіцязанскія сцяжынкі Адама Міцкевіча. Прагучалі паэтычныя урыўкі з балад А. Міцкевіча, вершаў А.Вазнясенскага, Н.Тарас і інш.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования