130-годдзю з дня нараджэння вялікага рускага паэта Навагрудская раённая бібліятэка прысвяціла вечар-партрэт "Сяргей Ясенін. Праз паэзію – да асобы". Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы першага курса каледжа. На сустрэчы была прадстаўлена прэзентацыя-агляд "Загадкі ясенінскага лёсу", гучалі самыя прыгожыя і кранальныя вершы майстра паэтычнага слова. Цікавымі падаліся рэдкія кадры С.Ясеніна з прыжыццёвых відэахронік. Віктарына "Працягніце радкі Сяргея Ясеніна" выявіла лепшага знаўца творчасці юбіляра. А кропку ў мерапрыемстве паставіла інтэрактыўнае заданне "Простыя пытанні няпростага лёсу".
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования