21 лютага ва ўсіх краінах свету святкуецца Дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Напярэдадні свята ў 35а групе прайшло мерапрыемства «Родная мова - крыніца натхнення». Навучэнцы з захапленнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, прымаўкі і прыказкі, удзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі. Пазнаёміліся з беларускімі словамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования











