21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет.
21 лютага у рамках шостага навучальнага дня навучэнцы 35а групы правялі акцыю «Любіце, ведайце і шануйце родную мову». Пад час акцыіі, навучэнцы змаглі паглыбіць свае веды аб гісторыі беларускай мовы і літаратуры, беларускім фальклоры, пазнаеміліся з выставай кніг. Нельга ўявіць родную мову без яе знакамітых песняроў, мастакоў беларускаха слова. Вось і навучэнцы ўзгадалі вершы такіх знакамітых аўтараў як Я.Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, М. Танк, В. Вітка і інш.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования











