18 сакавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны набат "Галасы спаленых вёсак", прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатынскай трагедыі. Разам з бібліятэкарам навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі ўзгадалі трагічныя абставіны гібелі жыхароў вёсак Хатынь, Драмлёва, Дальва, Ала, Шунеўка, Шаўлічы. З дапамогай электроннай базы дадзеных “Беларускія вёскі, спаленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны” была здзейснена відэа-экскурсія па мемарыяльных комплексах. Выстава-экспазіцыя “Агонь вайны: вёскі, што не вярнуліся” прадставіла гісторыка-дакументальную і мастацкую літаратуру. У ліку адметных выданняў з фонду бібліятэкі – кніга “Сёстры Хатыни. Гродненщина” – унікальнае выданне, створанае на аснове журналісцкага праекта газеты “Гродзенская праўда” пры падтрымцы пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования











