У Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла пазнавальная эколага-літаратурная гадзіна “Крок за крокам да зялёнага горада”, прысвечаная Сусветнаму дню без аўтамабіля. Навучэнцы 11с групы абмеркавалі важнасць зялёнай мабільнасці і развіццё інфраструктуры для альтэрнатыўных відаў транспарту – веласіпедаў, самакатаў і пешых прагулак. Навучэнцы паразважалі, як адмова ад аўтамабіля дапамагае палепшыць здароўе і скараціць асабісты вугляродны след, а таксама замацавалі веды, выконваючы інтэрактыўныя заданні і эка-віктарыны, даведаліся хто з вялікіх пісьменнікаў быў гарачым прыхільнікам двухколавага транспарту.
Министерство образования Республики Беларусь
Учреждение образования











