АБ МУЗЕІ
Год заснавання музея - 2008 год.
Профіль–гісторыка- этнаграфічны.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
-дваровыя пабудовы
-хатняя маёмасць
-сялянскае адзенне
-прылады працы
Колькасць экспанатаў-130
Кіраўнік музея-Дземчанкава Святлана Мікалаеўна
Да 50 –годдзя каледжа сіламі выкладчыкаў , навучэнцаў і работнікаў каледжа быў створаны музей «Сялянская сядзіба».
Штуршком да стварэння музея дадзенага тыпу з’явілася ўтрата шматвяковых традыцый сельскага насельніцтва, звязаная з удасканаленнем развіцця працэсаў індустрыялізацыі і ўрбанізацыі ў краіне.
Вандруючы па Беларусі, мы бачым сумныя вынікі данных з’яў: прыходзяць у заняпад многія вёскі, знікаюць рамёствы і традыцыйныя народныя заняткі, выходзіць з ужывання нацыянальнае адзенне, забываецца народная творчасць , музыка, танцы.
Каб перадаць аблічча сялянскай сядзібы, якая захоўвае дух народных традыцый, у экспазіцыі музея адноўлены інтэр’ер жылога дома, яго абсталяванне, прадстаўлены рад дваровых пабудоў, выкарыстаны пры гэтым прылады працы селяніна.